Памятка для законных прадстаўнікоў выхаванцаў
«Правы і абавязкі законных прадстаўнікоў выхаванцаў»
- Законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх навучэнцаў з’яўляюцца іх бацькі, усынавіцелі (удачарыцелі), апекуны, папячыцелі. Законные прадстаўнікі непаўналетніх неавучэнцаў прадстаўляюць правы і законныя інтарэсы непаўнаалетніх навучэнцаў у грамадскіх адносінах у сферы адукацыі без спецыяльных паўнамоцтваў (артыкул 32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, далей – Кодэкс)
- Правы і абавязкі законных прадстаўнікоў выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам, іншымі актамі заканадаўства, устаноўчымі дакументамі і іншымі лакальнымі прававымі актамі ўстановы адукацыі.
- Законныя прадстаўкікі непаўналетніх навучэнцаў суадносна з артыкулам 33 Кодэкса маюць правы на:
3.1. азнаямленне з падсведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, устаноўчым дакументам, спецыяльным дазволам (ліцэнзіяй) на адукацыйную дзейнасць, іншымі лакальнымі прававымі актамі, якія змяшчаюць правы і абавязкі навучэнцаў, а так сама з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;
3.2. удзел у кіраванні ўстановай адукацыі праз працу ў педагагічным савеце, апякунскім савеце і бацькоўскім камітэце;
3.3. абарону правоў і законных інтарэсаў навучэнцаў, уключаючы зварот у камісію па вырашэнню канфлікта інтарэсаў педагагічнага работніка ў выпадку ўзнікнення разнагалоссяў паміж удзельнікамі адукацыйных адносін;
3.4. атрыманне інфармацыі аб ходзе і зместу адукацыйнага працэсу, метадах, якія выкарыстоўваюцца пры навучанні і выхаванні, выніках адукацыйнай дзейнасці, якія навучаюцца ў парадку, які вызначаецца кіраўніком установы адукацыі з удзелам органа самакіравання, у які ўваходзяць асобы з ліку законных прадстаўнікоў непаўналетніх;
3.5. атрыманне інфармацыі аб усіх відах абследванняў (медыцынскіх, псіхалагічных, педагагічных) навучэнцаў;
3.6. узаемадзеянне з кіраўніком установы адукацыі і іншымі органамі самакіравання па пытанням функцыявання і развіцця установы дашкольнай адукацыі. .
- Законныя прадстаўнікі непаўналетніх навучэнцаў абавязаны:
4.1. забяспечыць умовы для атрымання адукацыі і развіцця навучэнцаў;
4.2. паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
4.3. забяспечыць выкананне навучэнцамі, законнымі прадстаўнікамі якіх яны з’яўляюцца, патрабаванняў устаноўчых дакументаў (артыкул 34 Кодэкса);
4.4. абараняць дзяцей ад інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і прычыняе шкоду іх здароўю і развіццю, у тым ліку праз тлумачэнне дзецям шкоды такой інфармацыі, кантролю за выкарыстаннем дзецьмі інфармацыйных рэсурсаў глабальнай капп’ютарнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 372 частка 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 1993 г. № 2570-XII “Аб правах дзіцяці” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь 12 ліпеня 2025 г. № 86-З “Аб зменах законаў па пытаннях забеспячэння праў дзяцей”);
4.5. выконваць патрабаванні Інструкцыі аб прапускным рэжыме установы дашкольнай адукацыі;
4.6. прыводзіць выхаванца ва ўстанову дашкольнай адукацыі і перадаваць яго выхавацелю дашкольнай адукацыі, а у выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём навучэнцаў у групы (пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2022 г. № 227 “Аб зацвярджэнні правіл бяспекі, правіл раследвання і ўліку нясчасных выпадкаў, якія адбыліся з навучэнцамі” у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 01.08.2025 № 136);
4.7.своечасова ўносіць аплату за падручнікі і дапаможнікі для навучэнцаў, прадстаўляць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот па аплаце за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2011 г. № 839 “Аб памеры і парадку спагнання платы за карыстанне падручнікамі і (або) вучэбнымі дапаможнікамі і парадку прадстаўлення іх у бясплатнае карыстанне” у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2024 г. № 619);
4.8. своечасова ўносіць аплату за харчаванне навучэнцаў, прадстаўляць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць ільгот па аплаце за харчаванне (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2013 г. № 317 “Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія абучаюцца ва ўстановах адукацыі” у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2022 г. № 29);
4.9. забяспечваць штогадовае праходжанне медыцынскага агляду непаўналетняга ў месяц яго нараджэння, своечасова прадстаўляць спраўкі ва ўстанову дашкольнай адукацыі з указаннем групы здароўя для заняткаў фізічнай культурай і спортам, і рэкамендацыямі (пры неабходнасці) з улікамстану здароўя дзіцяці (пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2024 г. № 174 “Аб дэспантэрызацыі дзіцячага насельніцтва” );
4.10. забяспечыць наяўнасць канцылярскіх прылад, санітарна-гігіенічных прадметаў, адзення суадносна з прыкладным пералікам асноўных тавараў (мінімальны набор), рэкамендаваных для набыцця бацькамі (законнымі прадстаўнікамі), з мэтай наведвання выхаванцамі ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, рэкамендаваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
4.11.забяспечыць дзяцей адзеннем і абуткам суадносна з надвор’ем (пункт 63 Спецыфічных санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў да зместу і эксплуатацыі ўстаноў адукацыі, зацверджаных Міністэтствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 7 жніўня 2019 г. №525);
4.12. не дапускаць пропускаў установы дашкольнай адукацыі непаўналетнімі без уважлівых прычын больш за 30 дзён, каб пазбегнуць датэрміновага спынення адукацыйных зносін (адліку) па ініцыятыве установы дашкольнай адукацыі (артыкул 68 Кодэкса).