З 15 мая па 31 жніўня Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца акцыя “Бяспечныя канікулы!”
У перыяд акцыі ратавальнікі правядуць ва ўсіх прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, у дзіцячых дашкольных установах адукацыі, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы. Галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, папярэджанне пажараў і гібелі дзяцей ад іх, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх бяспекі дома, на вуліцы, на вадаёмах і інш. Асабліва гэта актуальна, калі наперадзе тры месяцы безклапотных канікулаў.
Далучайцеся да акцыі МНС і будьце ў бяспецы!
