У Беларусі стартавала маштабная інфармацыйная кампанія, якая заклікае грамадзян устанавіць у сваіх дамах аўтаномныя пажарныя апавяўальнікі.
Пераважная большасць пажараў са смяротным зыходам фіксіруецца ў начны час сутак. Прычына гібелі – не столькі высокая тэмператур

а, колькі угарны газ і дым, якія чалавек проста не адчувае ў сне
АПА рэагуе на найменшую канцэнтрацыю дыму ў паветры. Яго галоўная зброя – пранізлівы гукавы сігнал гучнасццю да 85 дэцыбел. Такога шуму дастатко
ва, каб абудзіць нават моцна спячага чалавека.
Кошт АПА несувымерная з коштам чалавечага жыцця, а ўстаноўка займае лічаныя хвіліны: дастаткова замацаваць прыбор на столі з дапамогай двух шруб або нават двухбаковага скотчу.
Ратавальнікі, актывісты і прадстаўнікі мясцовай улады праводзяць рэйды па жылым сектары, нагадваючы грамадзянам аб неабходнасці праверкі ўжо ўстаноўленых апавяшчальнікаў і аснашчэння імі дамоў, дзе пражываюць шматдзетныя сем’і, адзінокія пенсіянеры і інваліды.
Калі ваш апавяшчальнік пачаў выдаваць кароткія адзінокія сігналы – прыйшоў час замяніць элемент харчавання. Не адключайце прыбор, замяніце батар
эйку неадкладна.
Смалявіцкі РАНС заклікае ў абавязковым парадку абсталяваць свае дамы і кватэры АПА. У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112.

