РЭЖЫМ РАБОТЫ УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Забалацкі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна”
працуе з 7.00 да 17.30 пять дзён у тыдзень.
Выхадныя дні субота і нядзеля
У перадсвяточныя дні рабочы дзень карацейшы на 1 гадзіну
Загадчык, НАВУМЕНКА Наталія Іванаўна:
Панядзелак 08.30 – 17.30 абед 13.00 – 14.00
Аўторак 08.00 – 17.00 абед 13.00 – 14.00
Серада 08.30 – 17.30 абед 13.00 – 14.00
Чацвер 11.00 – 20.00 абед 13.00 – 14.00
Пятніца 08.30 – 17.30 абед 13.00 – 14.00
Прапускны рэжым установы дашкольнай адукацыі
ПАВАЖАНЫЯ НАВЕДВАЛЬНІКІ ЎСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ!
Звяртаем Вашу ўвагу на тое, што на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі арганізаваны прапускны рэжым.
Прапускны рэжым – парадак, які забяспечваецца сукупнасцю мерапрыемстваў і правілаў, якія выключаюць магчымасць бескантрольнага ўваходу (выхаду) асоб, уносу (вынасу) маёмасці і службовых дакументаў, а таксама ўезду (выезду) аўтатранспарту на аб’ект. Прапускны рэжым устанаўлівае парадак пропуску на аб’ект персаналу і наведвальнікаў.
Цяпер функцыі адказных па прапускным рэжыме ажыццяўляюць супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі, не занятыя ў адукацыйным працэсе.
На тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі маюць права знаходзіцца:
– супрацоўнікі ўстановы дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з устаноўленым працоўным часам (з 7.00 да да 17.30);
– асобы, якія часова выконваюць работы ў адпаведнасці з дагаворамі падраду, на пэўным для іх участку работы;
– бацькі выхаванцаў падчас прыёму дзяцей з 7.00 да 8.30 і догляду дзяцей дадому з 16.00 да 17.30
Правы дазволу на ўваход наведвальнікаў (уезд, выезд транспарту) маюць наступныя службовыя асобы: загадчык, намеснік загадчыка па гаспадарчай рабоце.
Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі іншых асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх дакумента, які пацвярджае асобу.
Законныя прадстаўнікі выхаванцаў або іншыя асобы, якія па іх даручэнні прыводзяць яго ва ўстанову дашкольнай адукацыі, павінны перадаць выхаванца выхавацелю, а ў выпадку яго адсутнасці – іншаму педагагічнаму работніку, які ажыццяўляе прыём выхаванцаў групы, памочніку выхавацеля.
Забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі павінны яго законныя прадстаўнікі. У выпадку, калі існуе аб’ектыўная прычына, па якой яны не могуць забіраць дзіця з установы дашкольнай адукацыі (хвароба, службовая камандзіроўка, графік працы і інш.), гэта могуць ажыццяўляць іншыя асобы (бліжэйшыя сваякі, знаёмыя) на падставе заявы законных прадстаўнікоў выхаванца на імя кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.
Забараняецца аддаваць выхаванцаў падлеткам, якім не споўнілася 16 гадоў, асобам, якія знаходзяцца ў алкагольным ці наркатычным ап’яненні.
Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца загадчыку, намесніку загадчыка па гаспадарчай рабоце, персаналу абслугоўваючых арганізацыі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый.
Уезд аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя абслуговых транспорных сродкаў) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.
Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння (пажарная, аварыйная, МНС, хуткая медыцынская дапамога, міліцыя) пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і ўчыненні злачынства на тэрыторыі ўстановы дашкольнага абразавання бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю.
У сувязі з дзеяннем прапускнога рэжыму ва ўстанове ўваход ва ўстанову адукацыі з 8.30 да 16.00 будзе ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход.
ДЗЯКУЙ ЗА РАЗУМЕННЕ!