Член прафсаюза мае правы на:
— на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных праў і законных інтарэсаў у органах дзяржаўнага кіраўніцтва, мясцовых выканаўчых органах і судах розных інстанцый;
— на зварот у выбарныя органы Прафсаюза за дапамогай з пытаннямі, з заявамі і прапановамі, патрабаваць адказу па сутнасці звароту суадносна з законадаўствам Рэспублікі Беларусь;
— абмяркоўваць на прафсаюзных сходах, канферэнцыях, пасяджэннях выбарных органаў пытанні статутнай дзейнасці і працы выбарных органаў, карыстацца інфармацыяй аб дзейнасці прафсаюзных арганізацый, прафсаюзных органаў, уносіць прапановы, выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у вырабатцы рашэнняў і іх рэалізацыі;
— выбіраць і быць выбраным у склад выбарных органаў Прафсаюза пры дасягненні 18 гадоў;
— прысутнічаць на пасяджэннях выбарнага органа Прафсаюза пры абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць яго інтарэсы;
— атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыі ў прафсаюзных органах па пытаннях, якія адносяцца да кампітэнцыі Прафсаюза;
— пры неабходнасці атрымліваць матэрыяльную дапамогу з сродкаў прафбюджэта па рашэнню адпаведнага прафсаюзнага органа;
— на заахвочванне за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці па рашэнню адпаведнага прафсаюзнага органа;
— карыстацца правамі і льготамі, якія прадстаўляюцца пагадненнямі калектыўнага дагавора
Член Прафсаюза абязаны:
— выконваць Статут і ўдзельнічаць у працы пярвічнай арганізацыі, выконваць рашэнні і даручэнні прафсаюзных органаў і арганізацый;
— ва ўсталяваным памеры выплачваць членскія прафсаюзныя ўзносы;
— захоўваць умовы пагадненняў і калектыўных дагавароў;
— клапаціцца аб аўтарытэце Прафсаюза, не дапускаць дзеянняў, якія наносяць яму шкоду;
— праяўляць салідарнасць і аказваць падтрымку членам Прафсаюза, прафсаюзным арганізацыям, іншым прафсаюзам у агульных дзеяннях па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных праў і законных інтарэсаў працоўных.