Склад апякунскага савета
дзяржаўнай установы адукацыі
«Забалацкі дзіцячы сад Смалявіцкага раёна»
На 2025/2026 навучальны год
| Пасада | Прозвішча, Імя, Імя па бацьку | Месца працы | Пасада | Дамашні адрас | |
| Старшыня апякунскага савета | Батура Маргарыта Сяргееўна | ГУКХ «Вікторыя» | Трэнер | агр.Забалоцце, вул.Садовая, дом 4 кв.2 | |
ПЛАН работы апякунскага савета
| № п/п | Пытанні, якія разглядаюцца на агульным сходзе | Дата | Месца правядзення | Адказны |
| 1 | 1.Аб унясенні змен у склад апякунскага савета
. 2.Аб абранні старшыні і сакратара апякунскага савета 3.Аб разглядзе і зацвярджэнні плана работы апякунскага савета на 2025/2026 навучальны год. 4.Вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадак выкарыстання сродкаў апякунскага савета. 5.Справаздача аб расходаванні фінансавых сродкаў, залічаных на разліковы рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў дашкольнай установы.
|
Кастрычнік | Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Забалацкі дзіцячы сад Смалявічскага раёна» | Старшыня |
| 2 | 1.Справаздача аб расходаванні сродкаў, якія паступаюць на рахунак пазабюджэтнай дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі
2.Арганізацыя работы па афармленні і азеляненні ўчасткаў, удзел бацькоў у правядзенні суботніка па добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы. 3.Матэрыяльнае і фізічнае садзейнічанне пры правядзенні рамонтных работ.
|
Красавік | Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Забалацкі дзіцячы сад Смалявічскага раёна» | Старшыня |
РАЗЛІЧНЫ РАХУНАК: BY40AKBB36420000022626200000 па ўліку пазабюджэтных сродкаў для ДУА “Забалацкі дзіцячы сад Смалявічскага раёна”
Справаздача аб выкарыстанні сродкаў апякунскага савета
3 квартал 2025 года
Рэшта сродкаў
на астатак
справаздачнага
перыяду
|
Паступіла сродкаў за справаздачны перыяд | Расход средкаў за справаздачны перыяд | Рэшта сродкаў на канец справаздачнага перыяда |
| 00 рублёў 00 капеек | 00 рублёў 00 капеек | 00 рублёў 00 капеек | 00 рублёў 00 капеек |
Пастанова Міністэрства Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. №146 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскай радзе ўстановы адукацыі”
Апякунскі савет з’яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.
Пастанова Міністэрства Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. №146 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі”
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
16 жніўня 2022 г. № 266
Аб змяненні Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. №146
На падставе пункта 6 артыкула24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Унесці ў пастанову Міністэрства адукацыі Беларусі ад 25 ліпеня 2011 г. №146 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі” наступныя змены:
у прэамбуле лічбы “5” і “25” замяніць адпаведна лічбамі “6” і “24”;
у Палажэнні аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджанай гэтай пастановай:
у пунктах 3 і 12 словы “прадстаўнікі навучэнцаў” замяніць словамі “прадстаўнікі непаўналетнікх навучэнцаў”
пункт 9 выкласці у наступнай рэдакцыі:
“9. Дзейнасць апякунскага савета можа быць спынена па ініцыятыве і (або) рашэнні агульнага сходу апякунскага савета (далей – агульны сход)”;
падпункт 10.1 пасля слова “сродкаў” дапоўніць словамі “ў выглядзе добраахвотных пералічэнняў (узносаў) фізічных асоб (далей – грашовыя сродкі);
абзац першы падпункта 10.4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“10.4. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання парадку прыцягнутых грашовых сродкаў па ўзгадненню кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы (пры яго наяўнасці) на наступныя мэты:”;
падпункт 10.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
“10.6. мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.”;
з пункта 13, падпунктаў 20.2 і 20.2 пункта 20 , падпунктаў 23.1 і 23.2 пункта 23 словы “апякунскі савет” выключыць;
у пункце 17 словы “добраахвотныя ўзносы” замяніць словамі “грашовыя сродкі”;
у частцы першай пункта 18 словы “сход апякунскага савет” замяніць словам “сход”;
у пункце 19: у частцы другой словы “простай большасцю” замяніць словамі “адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў”; частку трэюю пасля слова “прынімаюцца” дапоўніць словамі “адкрытым галасаваннем”; з часткі чацвертай словы “апякунскі савет” выключыць;
у пункце 21: з абзаца першага словы “апякунскі савет” выключыць; падпункты 21.5 і 21.6 выкласці ў наступнай рэдакцыі: “21.5. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання грашовых сродкаў па ўзгадненню з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (пры яго наяўнасці)”;
“21.6. вядзенне ўліку паступлення і расходвання грашовых сродкаў і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу”. Да выключнай кампетэнцыі агульнага сходу адносяцца: прыняцце рашэння аб спыненні дзейнасці апякунскага савета; прыняццерашэння аб выключэння са складу апякунскага савета.
Пункт 22: з абзаца першага словы “і (або) ініцыятыўных груп” выключыць; у падпункце 22.3 словы “сходу апякунскага савета” замяніць словам “сход”; з падпункта 22.5 словы “апякунскі савет” выключыць;
пункт 24 выкласці ў наступнай рэдакцыі: “24. Грашовыя сродкі залічваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дяржаўных сродкаў, адкрыты ва ўстанове адукацыі. Грашовыя сродкі выкарыстоўваюцца па мэтаваму прызначэнню ў адпаведнасці з падпунктам 10.4 пункта 10 гэтага Палажэння і рашэннем апякунскага савета, узгодненным з кіраўніком установы адукацыі і бацькоўскім камітэтам установы адукацыі (прі яго наяўнасці). Выкарыстанне грашовых сродкаў можа ажыццяўляцца дзяржаўнай установай, створанай у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2019 года №475 “Аб забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый” (далей – Цэнтр), на падставе дагавора аб аказанні паслуг для забеспячэння дзейнасці бюджэтнай арганізацыі, заключанага паміж установай адукацыі і Центрам. Для мэт гэтага палажэння пад выкарыстаннем грашовых сродкаў трэба разумець вядзенне Цэнтрам бухгалтарскага ўліку і складанне бухгалтарскай і (або) фінансавай справаздачнасці, правядзенне пацэдуры дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг), заключэнне дагавароў дзяржаўных закупак такіх тавараў (работ, паслуг) і забеспячэнне іх выканання, у тым ліку прыем пастаўленых тавараў (выкананых работ, аказаных паслуг) і іх аплата.”.
2. Гэта пастановаўступае ў сілу з 1 верасня 2022 года
Міністар А.І.Іванец