З 16 красавіка 2026 года ў Беларусі ўстаноўлены новыя нормы харчавання ў дзіцячых садах, Зацверджаныя Пастановай Саўміна №181.
Для дашкольнікаў выніковая сума залежыць ад узросту дзіцяці і таго, колькі часу ён праводзіць у групе.
Пры знаходжанні (працы ўстановы) 10,5 гадзін:
- Яслі (1–3 гады): 3,96 руб. у дзень.
- Сад (3–7 гадоў): 5,20 руб. у дзень.
Хто мае льготы?
Нягледзячы на рост цен, сістэма сацыяльных льгот застаецца ранейшай:
- Бясплатнае харчаванне (100% зніжка): дзеці-інваліды, дзеці з онказахворваннямі и, ТБ або ВІЧ-інфекцыяй.
- Зніжка 50%: шматдзетныя сем’і (3 і больш дзяцей да 18 гадоў), жыхары зон радыактыўнага забруджвання, а таксама опякунскія і прыёмныя сем’і.
- Зніжка 30%: сем’і, дзе двое дзяцей адначасова наведваюць дзіцячы сад.
Важна! Для актывацыі льготы неабходна падаць заяву кіраўніку ўстановы адукацыі і даць дакументы, якія падцвярджаюць вашы льготы (падсведчанне шматдзетнай сям’і, спраўку аб інваліднасці або спраўку аб тым, што другое дзіця з’яўляецца выхаванцам дашкольнай установы).
Даведачна:
Плата за харчаванне дзяцей у дзіцячым садку спаганяецца ў памеры 100% ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне. Такія нормы зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27.04.2013 № 317 “Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама колькасці асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі” ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віда і рэжыму работы дашкольнай установы.[∗] пункт 1 Палажэння аб парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 № 307
Аплата праводзіцца штомесяц не пазней за 25 чысла бягучага месяца.[∗]пункт 3 Палажэння аб парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.02.2008 № 307
Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ў дашкольнай установе. Бацькі абавязаны напярэдадні пісьмова або вусна паведаміць педагагічным работнікам дзіцячага сада аб адсутнасці дзіцяці.[∗]пункт 7 Палажэння аб парадку спагнання платы за харчаванне дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі, зацверджанага Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29. 2008 № 307
