Мэты і задачы

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ.

2024/2025 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – установы адукацыі), у 2024/2025 навучальным годзе з’яўляюцца:

     *павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;

     *забеспячэнне здароўезберагальнага працэсу ва ўстанове адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;

     *удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры рабоце з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);

     *набыццё і абнаўленне абсталявання, сродкаў навучання, спартыўнага інвентару і абсталявання, у тым ліку для выхаванцаў з АПФР;

     *павышэнне якасці інфармацыйнай і тлумачальнай работы з бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) выхаванцаў;

     *сістэмная і паслядоўная работа па фарміраванні інклюзіўнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.