“НЕ” піратэхніцы

У Беларусі дзейнічаюць жорсткія  абмежаванні на абарот і выкарыстанне піратэхнікі, устаноўленыя  пастановай Савета Міністраў  нумар 3 ад 3 студзеня 2025 года. На тэрыторыі краіны забаронены рознічны і аптовы гандаль піратэхнічнымі вырабамі 2-5 класаў небяспекі (салюты, магутныя петарды, ракетніцы)

Несанкцыяванае ВЫКАРЫСТАННЕ піратэхнічных сродкаў у грамадскіх месцах расцэньваецца як ДРОБНАЕ ХУЛІГАНСТВА  (арт.19.1. КаАП РБ), за здзяйсненне якога прадуглежаны ШТРАФ ад 2 да 30 БАЗАВЫХ ВЕЛІЧЫНЬ ці адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

У свабодным продажы застаюцца толькі вырабы 1-га класа небяспекі:

       Бенгальскія агні.
       Хлапушкі.
       Тартавыя фантаны ("халодныя агні").

Продаж такіх вырабаў забаронены асобам маладзейшым за 16 гадоў.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.