З 21 па 26 студзеня на тэрыторыі Смалявіцкага раёна пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажару”. Работнікі Смалявіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ва ўзаемадзеянні з іншымі суб’ектамі прафілактыкі наведаюць грамадзян, якія жывуць у Драчкаўскім і Азярыцка-Слабадскім сельскіх Саветах, правядуць тлумачальную работу і правераць супрацьпажарны стан домаўладанняў.
Падставай для правядзення стала ўскладненне аператыўнай абстаноўкі з пажарамі і гібеллю ад іх у жыллёвым фодзе. па стане на 31 снежня 2025 года на тэрыторыі Смалявіцкага раёна адбыліся 102 пажары, якія забралі жыцці 10 чалавек. Асноўнай прычынай узнікнення пажараў паслужыла – неасцярожнае абыходжанне з агнем.
Асаблівую ўвагу ратавальнікі нададуць праверцы супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян уліковых катэгорый – дамы адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў, а таксама грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. У час візітаў будуць праводзіцца інструктажы па правілах пажарнай бяспекі, праверка стану домаўладанняў, растлумачэнне прычын узнікнення пажараў.
У ходзе прафілактычнага мерапрыемства будзе зроблены акцэнт на недапушчэнне пакідання дзяцей без наагляду, папярэджанне небяспекі курэння ў ложку, праверцы правільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, спраўнасці і працаздольнасці аўтаномныхпажарных апавяшчальнікаў.
