Экстраная псіхалагічная дапамога

У Беларусі пачаў працаваць кароткі нумар – 133, па якому кожны можа атрымаць экстраную псіхалагічную дапамогу абсалютна бясплатна. Лінія функцыянуе кругласутачна, і выклік бясплатны з любых тэлефонаў – як мабільных, так і стацыянарных. Каму дапаможа 133?

Новы нумар падключаны да Цэнтра экстарнай псіхалагіченай дапамогі, які створаны на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя. Ініцыятыва арыентавана на людзей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі – няхай гэта будзе крызіс, трывога, стрэс або вострая эмацыйная перагрузка.

Па словах прадстаўнікоў установы, кожны званок аўтаматычна перанакіроўваецца ў рэгіён, адкуль ён паступае, каб забяспечыць хуткую і максімальна эфектыўную дапамогу.

Што важна  ведаць?

  • Нумар: 133
  • Час працы: 24/7
  • Кошт: бясплатна
  • Даступнасць: з мабільных і стацыянарных тэлефонаў
  • Фармат дапамогі: размова з прафесійным псіхолагам
  • Бясплатны тэлефонны званок па нумары 133 злучыць абанента

Бясплатны тэлефонны званок па нумары 133 злучыць абанента з Цэнтрам экстранай псіхалагічнай дапамогі, створаным на базе РНПЦ псіхічнага здароўя.

Гарачая лінія прызначана для тых, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і мае патрэбу ў прафесійнай падтрымцы.

 

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны.