На тэрыторыі Смалявіцкага раёна назіраецца значны рост крадзяжоў маёмасці грамадзян праз выкарыстанне камп'ютарнай тэхнікі. У першую чаргу, павялічылася колькасць злачынстваў з дапамогай несанкцыянаванага доступу да сістэмы "інтэрнэт-банкінг", іншым інтэрнэт-рэсурсам, у тым ліку, калі ўладальнікі банкаўскіх карт самі даюць зламыснікам плацежныя рэквізіты. Асноўнай умовай учынення разгляданых злачынстваў з'яўляюцца адсутнасць належнай увагі грамадзян у пытаннях бяспекі, беспадстаўнае разгалошванне староннім персанальных даных і рэквізітаў банкаўскіх карт. Будзьце пільныя, запомніце некалькі агульнавядомых правілаў бяспекі ў сетцы інтэрнэту на розных гандлёвых пляцоўках, а таксама ў месэнджэрах «Viber», «Telegram», «WhatsApp»: - не купляйце тавары ў інтэрнэт-крамах, у якіх указаны нізкі кошт у параўнанні з аналагічнымі таварамі іншых прадаўцоў; прадавец патрабуе перадаплату ў памеры 50% кошту тавару; прадавец патрабуе перавесці яе на рэквізіты нібыта «сваёй» банкаўскай карты; у прадаўца адсутнічае магчымасць самавывазу тавару; прадавец паведамляе, што даставяць тавар у найкарацейшыя тэрміны кур'ерам; адсутнічае кантактная інфармацыя і звесткі аб прадаўцу (УНЗ, ІП); недакладнасці ці неадпаведнасць у апісанні тавара; залішняя настойлівасць прадаўца і мэнэджэраў; пацвярджэнне асобы прадаўца шляхам накіравання пакупніку адсканаванага "свайго" пашпарта. - атрымаўшы паведамленне або званок нібы ад «супрацоўніка» банка, што ваша банкаўская карта заблакаваная і вам неабходна выканаць шэраг аперацый, не выконвайце ўказанні ашуканцаў, а ператэлефануйце ў банк і паведаміце аб дадзеным факце. Ніколі і нікому не паведамляйце "ссv-код" з адваротнага боку банкаўскай карты, і сакрэтныя коды, якія прыходзяць вам у "sms-паведамленнях" банка. - не адкрывайце падазроныя спасылкі з «sms», месэнджараў, электроннай пошты, не націскайце на падазроныя банеры на сайтах. - не верце паведамленням з прапановай аб кампенсацыі ад банкаў і кампаній, лістам, у якіх паведамляюць, што вы сталі пераможцам конкурсаў, у якіх не ўдзельнічалі. - не трэба бегчы ў банк і браць грашовы крэдыт, а таксама займаць грошы ў суседзяў, альбо даставаць свае зберажэнні і перадаваць (перакладаць) іх ашуканцам, якія з выкарыстаннем званкоў у месэнджарах "Viber", "Telegram", "WhatsApp" паведамляюць вам пра сваяку, які нібыта трапіў у «ДТЗ», альбо аб неабходнасці дапамагчы супрацоўнікам органаў унутраных спраў і службе бяспекі банка злавіць злачынцаў, якія аформілі на вашыя пашпартныя дадзеныя грашовыя крэдыты ў банку. Будзьце ўважлівыя, не дайце ашуканцам падмануць сябе! Смалявіцкае РАУС УУС Мінаблвыканкама