Новы год - гэта свята, якое з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці. Весялосць, радасны смех - такія эмоцыі звычайна звязаныя з сустрэчай Новага
года. Але нават падчас святочнай весялосці не варта забываць аб бяспецы. Каб калядныя і навагоднія святы не былі азмрочаныя пажарамі і надзвычайнымі
здарэннямі, ратавальнікі традыцыйна ў снежні правядуць рэспубліканскую акцыю "Бяспечны Новы год!".
"Бяспечны Новы год" ніколі не абыходзіцца без яркіх і маляўнічых конкурсаў і забаўляльных праграм. Гэты год - не выключэнне - Рэспубліканскім
цэнтрам прапаганды распрацавана шмат новых актыўнасцяў як для правядзення ў рамках жывых зносін, так і віртуальнага. Рэкламная кампанія "Поўны адрыў",
конкурсы "Навагодні дызайн ад МНС" і лепшы відэаролік "Бяспечны Новы год", анлайн-віктарына "Хто хоча стаць геніем бяспекі?", шэсці і віншаванні
Дзядоў Марозаў-ратавальнікаў і многае іншае будзе арганізавана работнікамі МНС, каб нагадаць дарослым і дзецям, як паставіць бяспечную навагоднюю ёлку,
што рабіць, каб не апынуцца ў бальніцы з-за петарды ці феерверка, чаму не варта гуляць на лёдзе, як не змерзнуць у моцны мароз, чаму ад курэння
ў ложку ў нецвярозым стане да гібелі ў агні - адзін крок, і што рабіць, калі надзвычайная сітуацыя ўсё ж адбылася. Дапамагаць у правядзенні
мерапрыемстваў акцыі ратавальнікам будуць хлопцы з Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.
Сачыце за правядзеннем акцыі на афіцыйным сайце МНС Рэспублікі Беларусь, а таксама на афіцыйных старонках у сацыяльных сетках!